Вы тут

У Расіі найбліжэйшым часам можа з'явіцца дзіцячая вакцына супраць каранавіруса

У Расіі распрацавалі вакцыну супраць каранавіруса для падлеткаў і рыхтуюць да рэгістрацыі вакцыну для дзяцей / Reuters​

Найбліжэйшым часам у Расіі можа з'явіцца дзіцячая вакцына супраць каранавіруса, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на дырэктара Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандра Гінцбурга.

Па яго словах, прэпарат ужо праходзіць фармакалагічную экспертызу. І найбліжэйшым часам будзе зарэгістраваны, спадзяецца Гінцбург.  Раней цэнтр імя Гамалеі ўжо перадаў у Міністэрства аховы здароўя Расіі пакет дакументаў на рэгістрацыю вакцыны для падлеткаў.

Акрамя таго, напярэдадні расійскія спецыялісты расказалі яшчэ пра адну сваю распрацоўку — назальную форму вакцыны "Спутник V". Гэты прэпарат будзе ўпырсквацца праз нос і пераносіцца значна мякчэй. Кампанія-распрацоўшчык ужо падала заяўку на правядзенне клінічных даследаванняў.

"Разлічваем, што праз 6-8 месяцаў мы зможам зарэгістраваць гэты прадукт і ўжо зрабіць яго даступным для аховы здароўя краіны",казаў ТАСС генеральны дырэктар кампаніі Данііл Талянскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.