У Расіі асуджаны беларус, які ашукаў кітайскіх заўзятараў на 1,5 млн долараў

У Расіі асуджаны беларус, які ашукаў кітайскіх заўзятараў на 1,5 млн долараў

У Расіі асуджаны беларус, які ашукаў кітайскіх футбольных заўзятараў на 1,5 млн долараў. Разам з ім асуджаны і расійскі грамадзянін, былы супрацоўнік Расгвардыі. Пра гэтую крымінальную гісторыю піша kommersant.ru.

Справу разглядаў Мяшчанскі суд Масквы. Беларускі грамадзянін Руслан Паліванаў і расіянін Дзяніс Малчанаў атрымалі адпаведна 5 і 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, яны мусяць заплаціць штраф. Іх прызналі вінаватымі ў асабліва буйным махлярстве. Паліванаў і Малчанаў пры пасярэдніцтве кітайска-расійскай кампаніі збіралі грошы з кітайцаў з абяцаннем забяспечыць іх квіткамі на матчы чэмпіянату свету па футболе 2018 года (ён праходзіў у Расіі). "Бізнесмены" сцвярджалі, што маюць сувязі ў Расійскім футбольным саюзе і ў МУС РФ (расіянін выдаваў сябе за дзейнага супрацоўніка Расгвардыі). Аднак заўзятары не атрымалі квіткоў і грошы не змаглі вярнуць. Расследаванне праходзіла год, у суд справу перадалі вясной 2020-га. І беларус, і расіянін вінаватымі сябе не прызналі, сцвярджалі, што былі толькі пасярэднікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі