У Расіі аб'явілі ў федэральны вышук пісьменніка Дзмітрыя Глухоўскага

У Расіі аб'явілі ў федэральны вышук пісьменніка Дзмітрыя Глухоўскага. Яго шукае Міністэрства ўнутраных спраў па нейкім артыкуле Крымінальнага кодэксу. Якая менавіта гэта справа, невядома. Як невядомы і статус Глухоўскага. Мяркуецца, што цікавасць МУС РФ да пісьменніка можа быць звязана з яго антываеннымі пастамі ў сацсетках.

42-гадовы Дзмітрый Глухоўскі не толькі пісьменнік, але і сцэнарыст, журналіст і радыёвядучы. Ён аўтар постакаліптычных раманаў, утопій, містычных твораў.

У вышук аб'яўлены і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Мілоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.