У пункце пропуску “Брэст” на выезд у Польшчу стаяць 120 легкавых аўтамабіляў

У пункце пропуску “Брэст” на выезд у Польшчу стаяць 120 легкавых аўтамабіляў

У аўторак, 20 чэрвеня, у міжнародным аўтадарожным пункце пропуску “Брэст” (“Варшаўскі мост”) на выезд у Польшчу ў 12.00 стаялі 120 легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Газета “СБ. Беларусь сегодня” адзначае, што падобная чарга была і ўчора. У асноўным у чарзе стаяць легкавікі з брэсцкімі, польскімі нумарамі, ёсць і расійскія турысты. Ім даводзіцца чакаць на мяжы некалькі гадзін.

У “Брузгах” у той жа час у чарзе знаходзілася 25 легкавікоў. У іншых пунктах пропуску чэргаў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі