У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў

У Пружанскім раёне Брэстчыны выявілі пяць загінулых зуброў, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле папярэдніх звестак, гэтыя зубры належаць да Белавежскай мікрапапуляцыі. 

Прычыны іх гібелі высвятляюцца. На месцы здарэння працуе камісія з удзелам прадстаўнікоў тэрытарыяльнага органа Мінпрыроды ды іншых зацікаўленых арганізацый.

Апошні масавы выпадак гібелі зуброў адбыўся ў студзені 2022-га. Статак з 100 асобін пераходзіў узімку праз раку і праваліўся пад лёд. Тады загінула 21 жывёла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.