У Польшчы перахапілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

У Польшчы перахапілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

У Польшчы перахапілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. На гэты раз — 500 тысяч пачкаў на 2 млн долараў. Як піша bialystok.wyborcza.pl, грузавік, у якім знайшлі кантрабанду, ехаў з Латвіі. Яго затрымалі для праверкі каля польска-літоўскай мяжы.

51-гадовы грамадзянін Латвіі па дакументах вёз кармы для жывёлаў. Але ў скрынках былі знойдзены цыгарэты беларускай вытворчасці.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі рэгулярна затрымліваецца ў Польшчы. Нядаўна было паведамлена пра "гіганцкую кантрабанду" цыгарэт з нашай краіны. У трох кантэйнерах, якія прыбылі на цягніку, памежнікі і мытнікі знайшлі амаль 2,5 млн пачкаў нелегальных цыгарэт на амаль 37 млн злотых (гэта 8 мільёнаў еўра ці $9,7 млн).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі