У Пхёнчхане нарвежскіх алімпійцаў завалілі яйкамі (фотафакт)

У Пхёнчхане нарвежскіх алімпійцаў завалілі яйкамі (фотафакт)

У Пхёнчхане нарвежскіх алімпійцаў завалілі яйкамі. Кухары зборнай атрымліваюць ежу з Нарвегіі, аднак яйкі вырашылі купіць на месцы. Пры афармленні замовы яны выкарысталі гугл-перакладчык і ў выніку дадаўся лішні нуль. Замест 1500 ім прывезлі на грузавіку 15 тысяч яек — замест 112 кг — больш за тону, піша сайт dagsavisen.no.

“Да нас прыехала машына, напалову запоўненая яйкамі, — распавядае кухар. — Мы вельмі здзівіліся, калі пакункі з яйкамі ўсё неслі і неслі, а яны ўсё не заканчваліся”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі