У пермскай школе падлеткі біліся нажамі, пацярпелі 15 чалавек

У пермскай школе падлеткі біліся нажамі, пацярпелі 15 чалавек

У пермскай школе ў Расіі падлеткі біліся нажамі, пацярпелі 15 чалавек: школьнікі і настаўніца. Спачатку паведамлялася, што на школу напалі “двое невядомых у масках і з нажамі”. Пасля стала вядома, што бойка адбылася паміж падлеткамі, у якіх былі нажы (паміж цяперашнім і былым вучнямі). Іх спрабавалі разняць іншыя школьнікі і настаўнікі, таму і атрымалі раненні. Адна з настаўніц і двое школьнікаў знаходзяцца ў цяжкім стане, ім робяць аперацыі.

Як інфармуе ria.ru, падазраваныя затрыманыя. Канфлікт адбыўся падчас уроку з-за асабістай непрыязнасці. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “замах на забойства двух і больш асоб”.

Вядома, што адзін з хуліганаў раней быў на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. На старонцы ў сацсетцы аднаго з удзельнікаў бойкі ёсць відэаролікі амерыканскіх школьнікаў, якія яны зрабілі перад нападам у сваіх навучальных установах.

Пра пацярпелую настаўніцу кажуць, што яна выратавала некалькіх школьнікаў — адштурхнула іх, і яны паспелі ўцячы, а сама атрымала ўдар нажом у шыю.

У пермскай школе падлеткі біліся нажамі, пацярпелі 15 чалавек
Фото: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі