У Паўночным Косаве застрэлілі лідара сербскай партыі

У Паўночным Косаве застрэлілі лідара сербскай партыі

У горадзе Косаўска-Мітравіца ў Паўночным Косаве застрэлілі лідара сербскай партыі "Свабода, дэмакратыя, праўда" Олівера Іванавіча. Гэта адбылося каля офіса партыі, перадае Бі-Бі-Сі.

Паведамляецца, што палітык атрымаў пяць агнястрэльных раненняў. Іванавіча даставілі ў лякарню, але медыкі не змаглі яго ўратаваць.

Мясцовыя СМІ пердааюць, што нападнікаў было некалькі. Яны ўцяклі з месца злачынства, цяпер паліцыя іх шукае.

Пасля забойства быў адкладзены пачатак перамоваў паміж Бялградам і Прышцінай, раней прызначаны на аўторак. Перамовы былі перапыненыя ў сакавіку 2017 года, калі ў Францыі затрымалі косаўскага палітыка Рамуша Харадзіная на падставе ордэра, які выдалі ўлады Сербіі. Сёння Харадзінай займае пасаду прэм'ер-міністра Косава.

Забойства Іванавіча ўжо асудзілі ўлады Косава, Сербіі ды Еўрасаюза. 

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч склікаў экстранную нараду Савета бяспекі Косава.

64-гадовы Олівер Іванавіч быў адным з лідэраў косаўскіх сербаў. У 2008-2012 гадах ён займаў пасаду дзяржсакратара па справах Косава ва ўрадзе Сербіі.

У студзені 2016-га яго асудзілі на дзевяць гадоў турмы па абвінавачанні ў ваенных злачынствах супраць албанцаў ў 1999 годзе. У лютым 2017-га пасля апеляцыі прысуд быў адменены, і над палітыкам пачаўся новы працэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі