У панядзелак пахаладае, на паўднёвым усходзе — снег і парывісты вецер

У панядзелак пахаладае, на паўднёвым усходзе — снег і парывісты вецер

У бліжэйшыя суткі, 18 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Удзень на паўднёвым усходзе краіны чакаецца снег, месцамі завіруха, таксама ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельшчыны і Магілёўшчыны прагназуецца моцны, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Вецер паўночны, слабы да ўмеркаванага, удзень па паўднёвым усходзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай — 1-6 градусаў марозу, пры праясненнях — да 7-9 за знакам мінус. Удзень будзе ад нуля да 5 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі