У панядзелак будзе цёпла, на паўднёвым усходзе краіны — дажджы з навальніцамі

У панядзелак будзе цёпла, на паўднёвым усходзе краіны — дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 10 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.

Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні слабы з узмацненнем да ўмеркаванага, удзень пры навальніцах месцамі моцны парывісты (да 15-18 метраў за секунду).

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе — 16-19 цяпла. Удзень будзе 23-29 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі