У Пакістане ў свой дзень народзінаў загінула аўтарка газеты "Наша ніва"

Як паведамляе "Наша ніва", 29 верасня машына, у якой ехалі беларусы і падарожнік з Украіны, у раёне горада Гілгіт перакулілася і звалілася з абрыву. Украінец паспеў выскачыць з кузава, а беларусы загінулі — іх заваліла грузам.





Выжылі і трое пакістанцаў, якія знаходзіліся ў кабіне.





Украінец Аляксандр вандраваў на ровары. З беларусамі ён сустрэўся на мяжы ў Пакістане. Яны меркавалі разам падняцца ў горы 29 верасня. У гэты дзень Кацярыне спаўнялася 26. Аляксей быў на два гады маладзейшы.





Кацярына Безмацерных — аўтарка "Нашай Нівы". Два гады таму яна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Бярозка". Кацярына актыўна ўдзельнічала ў руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы беларусаў. Яе затрымлівалі, арыштоўвалі.





МЗС Беларусі цяпер вырашае пытанне з дастаўкай целаў беларусаў на радзіму.

 

Фота — nn.by