У Нясвіжскім раёне п’яны раварыст збіў пешахода — завялі крымінальную справу

У Нясвіжскім раёне п’яны раварыст збіў пешахода —  завялі крымінальную справу

У Нясвіжскім раёне п’яны раварыст наехаў на дзяўчыну-пешахода, у выніку чаго яна трапіла ў лякарню. Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт здарыўся 24 ліпеня каля 23:30 у аграгарадку Сноў.

Следчыя вызначылі, што 18-гадовы раварыст ехаў па завулку Нясвіжскім і збіў 17-гадовую дзяўчыну, якая ішла па абочыне праезнай часткі разам са сваім знаёмым. Дзяўчына атрымала траўмы галавы.

На раварыста завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 321 КК РБ (парушэнне ўдзельнікам руху правілаў бяспекі руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці нанясенне цяжкога або менш цяжкога цялеснага пашкоджання).

Ровар не быў абсталяваны фарамі (ліхтарамі) або флікерамі. Да таго ж у маладога чалавека зафіксавалі болей 1 праміле алкаголю.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі