У нядзелю будзе пераважна без ападкаў і да +21

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў і да +21

У бліжэйшыя суткі, 24 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе краіны прагназуюцца невялікія дажджы.

Вецер будзе ўсходні: уначы ўмеркаваны, удзень — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, удзень — 15-21 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі