У новым тэксце пра "Гарадавога" МУС узгадала пра Канстытуцыю

У новым тэксце пра "Гарадавога" МУС узгадала пра Канстытуцыю

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала чарговы тэкст, прысвечаны скульптуры гарадавога.

Апошнім часам вакол гэтай скульптуры адбываецца шмат скандальных падзеяў. Адзін з ліцэістаў даў гарадавому аплявуху, пасля чаго быў вымушаны на відэа прасіць прабачэння ў скульптуры. Потым міліцыянты забаранялі вешаць шалік на статую, цалаваць яе. За вянок з надпісам "Іміджу МУС" каля скульптуры двух чалавек аштрафавалі на значныя сумы. У інтэрнэце з'явілася петыцыя за перанос скульптуры гарадавога ў будынак музея міліцыі. 

"Дзёрзкая аплявуха, флэшмоб і сумніўныя сэлфі, хуліганскія выхадкі — чаго толькі ні выпала на долю бронзавай фігуры гарадавога. Дзе ж тая грань дазволенага, пераступаючы якую чалавек становіцца правапарушальнікам?" — задаецца пытаннем прэс-служба ведамства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі