У Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзілася чацвёртае дзіця — сын Данііл

15 чэрвеня ў Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзіўся сын Данііл. Гэта чацвёртае дзіця ў сям'і. 

Пра нараджэнне сына Наста напісала ў сацсетках:

"Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся  з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі. 
Але ўсе жывы і здаровы, то слава Богу!"

Зміцер Дашкевіч затрыманы з 23 сакавіка. За ўдзел у акцыях партэсту на яго пачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па такой самай справе праходзіць і Наста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.