У МЗС Расіі паведамілі, у чым падазраюць затрыманую ў Беларусі Сафію Сапега

У МЗС Расіі паведамілі, у чым падазраюць затрыманую ў Беларусі Сафію Сапега

25 траўня ў МЗС Расіі паведамілі, у чым падазраецца затрыманая ў Беларусі разам з Раманам Пратасевічам Сафія Сапега. Расіянка была затрыманая на 72 гадзіны з-за падазрэнняў "у здзяйсненні ў перыяд з жніўня да верасня 2020 года злачынстваў, прадугледжаных некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэксу Беларусі".

МЗС Расіі піша, што пакуль вырашаецца, ці будзе абраная мера стрымання да Сафіі, ці яе вызваляць пасля заканчэння трох сутак. Расійскі консул сустрэўся з бацькамі дзяўчыны (з ёй — яшчэ не), а адвакат ужо працуе. Праўда, яму пакуль не дазволілі сустрэцца з дзяўчынай на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі