Вы тут

У Мыцішчах развіталіся з першым чалавекам, які выйшаў у адкрыты космас

Валянціна Церашкова і Томас Стафард на цырымоніі развітання / Reuters

15 кастрычніка ў Мыцішчах развіталіся з першым чалавекам, які выйшаў у адкрыты космас, лётчыкам-касманаўтам СССР генерал-маёрам Аляксеем Лявонавым. Ён памёр 11 кастрычніка на 86-м годзе жыцця.

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з легендарным чалавекам, быў міністр абароны Сяргей Шайгу, першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова (яна мае беларускае паходжанне, у дзяцінстве гаварыла па-беларуску), амерыканскі астранаўт Томас Стафард.

Як інфармуе ria.ru, Лявонава пахавалі на федэральных вайсковых мемарыяльных могілках у Мыцішчах.

На сайце novayagazeta.ru з'явілася цікавая публікацыя пра жыццёвы шлях Аляксея Лявонава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.