У Мядзельскім раёне дэблакавалі трох чалавек, якія пацярпелі ў ДТЗ (фота)
У Мядзельскім раёне дэблакавалі трох чалавек, якія пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні. Яно адбылося раніцай 25 жніўня каля вёскі Сваткі. Аўтамабіль "Аўдзі 80" апынуўся ў кювеце і сутыкнуўся з дрэвам.
Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі з дапамогай спецінструментаў вызвалілі кіроўцу і двух пасажыраў легкавіка. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі.
Фота: 112.by