У Міёрскім раёне 84-гадовая жанчына ўпала ў 4-метровы калодзеж
У вёсцы Галенчына ў Міёрскім раёне 84-гадовая жанчына ўпала ў 4-метровы калодзеж. Здарэнне адбылося ўвечары 21 жніўня на прыватным падворку. Пенсіянерка пайшла па ваду, нахілілася, паслізнулася і паляцела ўніз. Да прыезду ратавальнікаў яна стаяла ў калодзежы па пояс у вадзе. Супрацоўнікі МНС дасталі пацярпелую на паверхню і перадалі медыкам. Жанчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам агульнае пераахалоджванне арганізму, інфармуе прэс-служба ратавальнікаў.
mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.