Вы тут

У Мінску зноў “заміраточыла” “сцяна Шчоткінай” (фота)

Фота: Еўрарадыё

У Мінску зноў “заміраточыла” вядомая “сцяна Шчоткінай” (яна знаходзіцца ў двары жылых дамоў паміж вуліцамі Карла Маркса, Валадарскага і праспектам Незалежнасці). Раніцай 3 кастрычніка на ёй з’явіўся надпіс “Чысціня — ілюзія парадку”.

Згаданая сцяна стала “міраточыць” у пачатку 2017 года. Спачатку на ёй з’явіўся партрэт тагачаснага міністра працы Марыяны Шчоткінай з надпісам “Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе” (адсюль і “сцяна Шчоткінай”). Пасля на ёй з’яўляліся і іншыя графіці, але ўсе яны знішчаліся супрацоўнікамі ЖЭС. Апошні раз “сцяна Шчоткінай” “заміраточыла” ў чэрвені.