У Мінску злавілі 46-гадовага эксгібіцыяніста (фота)

На вуліцы Рафіева каля аднаго з жылых дамоў мужчына дэманстраваў мінакам свае палавыя органы. Праваахоўнікі затрымалі эксгібіцыяніста. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", хуліганам апынуўся 46-гадовы мінчук, раней не судзімы. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Праваахоўнікі просяць адгукнуцца відавочцаў учынку чалавека, паказанага на фота, альбо тых, хто пацярпеў ад яго дзеянняў. Звяртацца можна ў Маскоўскае РУУС асабіста (вуліца Грушаўская, 9), альбо па тэлефонах: 8 (017) 208-78-15 (дзяжурная частка), 8 (017) 286-22-02, 8 (029) 370-70-63 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі