У Мінску затрымалі спекулянта, які прадаваў 100 білетаў на матч БАТЭ - "Зеніт"

Мінская міліцыя працягвае затрымліваць спекулянтаў, якія гандлююць білетамі на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт", які адбудзецца на мінскім стадыёне "Дынама" 5 лістапада. Сёння аператыўнікі схапілі 24-гадовага хлопца, які прыехаў у сталіцу адмыслова, каб зарабіць на продажы 100 білетаў. За кожны з іх ён планаваў атрымаць 150 тысяч, хаця ў касах іх прадавалі па 50 тысяч рублёў. Калі б хлопцу ўдалося прадаць білеты, ён зарабіў бы каля 5 тысяч долараў. Цяпер жа яго чакае штраф, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі