У Мінску забаранілі яшчэ адзін рэп-канцэрт: “нізкая культурная каштоўнасць”

У Мінску забаранілі яшчэ адзін рэп-канцэрт: “нізкая культурная каштоўнасць”

У Мінску забаранілі яшчэ адзін рэп-канцэрт. 14 лістапада рэпер Schokk меўся выступаць у клубе “Бруге”. Раней сёлета ён ужо даваў канцэрт у Мінску і ніякіх праблем з дазволам у яго не было. Прычынай стала папярэджанне Генпракуратуры, у якім гаворыцца аб “нізкім мастацкім узроўні выканання”. У выніку музыка проста не атрымаў гастрольнае пасведчанне, якое дазваляе запусціць рэкламу і продаж квіткоў.

Арганізатар канцэрту ў Мінску Максім Боднар паведаміў TUT.by, што падчас падачы дакументаў у аддзел культуры і ідэалогіі чыноўнікі запатрабавалі прынесці ім раздрукаваныя тэксты рэпера. У выніку ў дадатак да фармулёўкі “нізкая культурная каштоўнасць” імпрэзы дадаўся яшчэ і пункт пра падачу непраўдзівай інфармацыі (тэксты былі адрэдагаваныя і пададзеныя без нецэнзурнай лексікі).

Раней на гэтым тыдні ў Мінску адмянілі рэп-канцэрт Face. Бацькі аднаго з фанатаў гэтага выканаўцы паскардзіліся ў Генпракуратуру і яна вынесла папярэджанне.

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі