У Мінску з 8 красавіка мяняюцца прыпынкі каля гандлёвага цэнтра "Ждановічы"

У Мінску з 8 красавіка мяняюцца прыпынкі каля гандлёвага цэнтра "Ждановічы"

У раёне гандлёвага цэнтра "Ждановічы" ў Мінску з 8 красавіка мяняюцца маршруты грамадскага транспарту і прыпынкі, інфармуе прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь".

Гэта звязана найперш з завяршэннем работ па пашырэнні завулка Калеснікава і разваротнага кальца для грамадскага транспарту. 

Змены закрануць маршруты №№ 60, 83Э, 101, 121, 125, 140, 1026-ТК, 1107-ТК, 1112-ТК, 1130-ТК, 1183-ТК, 1230-ТК, 1259-ТК гарадскога транспарту.

На цяперашнім прыпынку "ГЦ Ждановічы" па завулку Калеснікава з боку чыгункі будзе рабіцца толькі высадка пасажыраў. Сядаць у транспарт яны ўжо будуць на супрацьлеглым баку дарогі, дзе стаіць жылая забудова.

Назвы прыпынкаў памяняюцца наступным чынам: "Масюкоўшчына" стане называцца "завулак Калеснікава", "Калеснікава" пераймянуюць у "Каменную Горку - 3", а цяперашняя "Каменная Горка - 3" атрымае назву "Паліклініка №40".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі