Вы тут

У Мінску ў 5-й гімназіі зарэгістраваны выпадак заражэння каранавірусам

Медыкі рыхтуюцца да перавозкі заражанага каранавірусам / З архіву БЕЛТА

У Мінску ў 5-й гімназіі зарэгістраваны выпадак заражэння каранавірусам, паведамляе TUT.by. У аднаго з супрацоўнікаў тэст аказаўся станоўчым. Некаторыя школьнікі з бацькамі апынуліся ў самаізаляцыі.

У Міністэрстве аховы здароўя гэты факт пацвердзілі: "У сувязі з тым, што дзеці не могуць самаізалявацца самастойна без кантролю з боку дарослых... прапанавана самаізаляцыю дзяцей праводзіць пад кантролем бацькоў у хатніх умовах". Як вядома, 30 сакавіка ў школьнікаў і гімназістаў пачаліся канікулы.

Каранавірусную інфекцыю COVID-19  выявілі ў аднаго з настаўнікаў 5-й гімназіі.

На мінулым тыдні ў Беларусі налічвалася 94 выпадкі заражэння каранавірусам. Абноўленыя звесткі чакаюцца ў панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.