У Мінску судзяць Вячаслава Касінерава за пятлю на скульптуры гарадавога

У Мінску судзяць Вячаслава Касінерава за пятлю на скульптуры гарадавога

У судзе Маскоўскага раёна 27 красавіка ідзе суд над актывістам анархісцкага руху Вячаславам Касінеравым. Хлопца вінавацяць у хуліганстве: 12 сакавіка ён накінуў пятлю на шыю скульптуры гарадавога. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Касінерава затрымалі 12 сакавіка і да 21 красавіка ён быў за кратамі, потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праваабаронцы прызналі хлопца палітвязнем.

Як паведамляе Радыё "Свабода", судовы працэс вядзе Аляксандр Петраш. Ён забараніў фота- і відэаздымкі падчас працэсу. Суд будзе весціся па-руску.

Суддзя адхіліў хадайніцтва пра допыт сведкаў з боку Касінерава. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі