У Мінску ратавалі дзяўчынку, якая ішла на прыпынак і захрасла ў брудзе

У Мінску ратавалі 13-гадовую дзяўчынку, якая ішла на прыпынак грамадскага транспарту і... па калена захрасла ў брудзе. Самастойна вызваліцца яна не магла. Здарэнне адбылося ў панядзелак увечары ў раёне Люцынскай вуліцы. На дапамогу дзяўчынцы прыйшлі супрацоўнікі МНС, якім патэлефанаваў відавочца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.