У Мінску распачатая выстава фотапартрэтаў Джэфа Баніфасіно

Выстава праходзіць у мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва. У экспазіцыі прадстаўленыя 25 фотапартрэтаў вядомых у Мінску людзей: рэжысёраў, фатографаў, дызайнераў, мастакоў, музыкаў і акцёраў. Як паведаміла дырэктарка галерэі і арганізатар выставы Таццяна Бембель, “фотамастак зрабіў партрэты мінчукоў вызначанага сацыяльнага кола, якія вельмі актыўныя”. За кожным фотапартрэтам стаіць інтэрв’ю, якой дазволіла французу лепш зведаць сваякоў з Мінску. Апроч партрэтаў, гледачам прапаноўваецца калаж з кадраў, зробленых Баніфасіно на мінскіх вуліцах.  Да таго ж, кадры падзеленыя на групы па порах году.

На вернісажы французскі фотамастак расказаў, што зацікавіўся Беларуссю два гады таму, пасля таго як прачытаў артыкул у францускім часопісе.

Выстава ўжо дэманстравалася ў парыжскай галерэі “Лядоўня”, сусветна вядомай пляцоўцы для новых імёнаў у мастацтве.

Выстава будзе працаваць да 31 жніўня, аднак не выключана, што арганізатары прымуць рашэнне аб яе працягу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі