У Мінску праходзіць пазачарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі

10 жніўня ў Мінску адкрыўся XII пазачарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Як паведамляе БелаПАН, з'езд павінен вылучыць кандыдатаў у дэпутаты, а таксама прыняць агульны дакумент з ацэнкай ходу выбарчай кампаніі. Таксама плануецца прыняць дадатак да паслання АГП да грамадзян, бізнэсу і дзяржавы, прынятага на XI з'ездзе партыі 20 красавіка 2008 года. У дакуменце будзе адлюстраваны погляд АГП на рашэнне гендэрных праблем. Дадатак да паслання адрасаваны ў першую чаргу жанчынам-выбарцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі