У Мінску паспяхова правялі ўнікальную аперацыю па ўзнаўленні слыху

Высокатэхналагічная аперацыя — кахлеарная імплантацыя — зроблена ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры отарыналарынгалогіі. Хлопчыку, якому ўсяго 1 год і 10 месяцаў, далі магчымасць чуць.
У цэнтр ён быў шпіталізаваны з “прыроджанай тугавухасцю 4-й ступені”.
Падчас аперацыі была ўжытая новая малатраўматычная методыка. Такім
чынам, дзіцяці ўдалося захаваць астаткі яго ўласнага слыху.

Праз месяц
хлопчыку падлучаць знешнюю частку кахлеарнага імплантата, і ён зможа
ўспрымаць гукі. З часам, па прагнозах медыкаў, дзіця зможа хадзіць у
звычайную школу.

Кахлеарная імплантацыя — аперацыя, падчас якой ва
ўнутранае вуха пацыента ўводзіцца сістэма электродаў, што забяспечваюць
успрыманне гукавой інфармацыі. Такая сістэма дазваляе даць магчымасць
чуць чалавеку, які нарадзіўся глухім, або чалавеку, які страціў слых.

“Мінск-навіны”