У Мінску пачынаецца закрыты суд над журналістам Уладзімірам Чудзянцовым

У Мінску пачынаецца закрыты суд над журналістам Уладзімірам Чудзянцовым

26 кастрычніка ў Мінску пачынаецца закрыты суд над журналістам Уладзімірам Чудзянцовым. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — "незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў" і "выраб і распаўсюд порна". Справу разглядае суд Заводскага раёна сталіцы, паведамляе "Наша ніва".

Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года на беларуска-польскай мяжы, калі ехаў у Варшаву. Было заяўлена, што падчас мытнага кантролю ў яго рэчах знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам (Чудзянцоў заявіў, што яго яму падкінулі). У пачатку 2020 года СК паведамляў пра новую крымінальную справу, распачатую па артыкуле "гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга".

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х гадоў. Спачатку гэта была праўладная прапаганда, але з часам ён спыніў супрацоўніцтва з дзяржаўнымі СМІ, нават змяніў прозвішча, пачаў працаваць з недзяржаўнымі медыямі. Пазней заснаваў сайт by24.org.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі