Вы тут

У Мінску няма канцэртаў, таму на афішныя тумбы сталі ляпіць шпалеры

Афішная тумба са шпалерамі — на другім плане / Еўрарадыё

Праз пандэмію каранавіруса ў Мінску адмененая велізарная колькасць канцэртаў і летніх фестываляў. Рынак абяцае ажывіцца позняй восенню. А пакуль што пустэчу на афішных тумбах УП "Мінгарспраўка" запоўніла... рэкламай шпалераў!

Шпалеры на афішных тумбах з'явіліся па ўсім Мінску:

Шпалеры на афішных тумбах у Мінску

У сацсетках новую рэкламу ацэньваюць па-рознаму. Адны хваляць шпалернікаў за крэатыў, іншых раздражняюць лапезныя ўзоры.

Мяркуючы па ўказаных на афішных тумбах кантактах, рэклама належыць холдынгу "Беларускія шпалеры". Ён аб'ядноўвае прадпрыемствы ў Мінску, Гомелі, Добрушы, Астравецкім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.