У Мінску незаконна абмянялі экзатычную валюту, затрымалі 4 чалавек

У Мінску незаконна абмянялі экзатычную валюту, затрымалі 4 чалавек

У Мінску затрымалі чатырох чалавек, якія здзейснілі незаконны абмен экзатычнай валюты. Двое з іх — калекцыянеры, яшчэ двое прывезлі грошы з месцаў адпачынку. У іх адносінах склалі адміністрацыйныя пратаколы, мінчукам паграшае штраф. Як інфармуе прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч, гаворка ідзе пра эскуда Каба-вердэ, дырхамы ААЭ, тайландскія баты, кубінскія песа, індыйскія рупіі, фунты стэрлінгаў банка Шатландыі.

БЕЛТА дадае, што мужчыны былі затрыманыя падчас рэйдаў супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС сталіцы. Паміж сабой яны не былі знаёмыя. Кліентаў мінчукі шукалі каля абменных пунктаў.

У Мінску незаконна абмянялі экзатычную валюту, затрымалі 4 чалавек
Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі