У Мінску нецвярозы кіроўца “сеў на мель” на праспекце Дзяржынскага (фота)

У Мінску нецвярозы кіроўца “сеў на мель” на праспекце Дзяржынскага (фота)

Нетыповая аўтааварыя адбылася ўвечары 1 кастрычніка на трохузроўневай транспартнай развязкі на праспекце Дзяржынскага ў Мінску. 55-гадовы грамадзянін Літвы, які працуе ў Мінску, не справіўся з кіраваннем свайго аўтамабіля Kia Cee’d і наскочыў днішчам машыны на высокі бардзюр. Машына “села на мель” настолькі трывала, што яе ледзь знялі з бардзюра эвакуатарам.

Як высветлілі супрацоўнікі ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы, літовец быў нецвярозы — у яго крыві знайшлі 1,28 праміле алкаголю. Мужчына патлумачыў, што перад тым як сесці за руль, ён выпіў 200 грамаў віскі — хацеў зняць нервовае напружанне, піша Onliner.by

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі