Вы тут

У Мінску на Зыбіцкай усталявалі 6-метровую скульптуру слана Сальвадора Далі

minsknews.by

У Мінску на скрыжаванні вуліц Зыбіцкая і Герцэна ўсталявалі 6-метровую скульптуру слана Сальвадора Далі. Яна выкананая з бронзы і важыць больш за 2,5 тоны. Галоўная асаблівасць "трыумфальнага слана" іспанскага мастака-сюрэаліста — ненатуральна даўгія ногі.

Афіцыйнае адкрыццё запланаванае на 14 сакавіка. Скульптура будзе экспанавацца да канца чэрвеня. Яшчэ адна скульптура з'явіцца каля будынка Нацыянальнага мастацкага музея.