У Мінску на знішчэнне бел-чырвона-белай сімволікі на дарогах патрацілі 60 000

У Мінску на знішчэнне бел-чырвона-белай сімволікі на дарогах патрацілі 60 000

У Мінску на знішчэнне бел-чырвона-белай сімволікі на дарогах за апошнія сем тыдняў патрацілі каля 60 тысяч рублёў. Займаюцца гэтымі працамі штодзённа тры брыгады спецыялізаванага мантажна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Мінгарвыканкама, паведамляе minsknews.by. Там кажуць, што займаюцца аднаўленнем дарог пасля дзеянняў "вандалаў".

"Факты вандалізму адзначалі і раней, але не ў такім вялікім аб'ёме, як цяпер", — кажа галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Хмара. Паводле яго слоў, "недысцыплінаваныя грамадзяне" найчасцей распісваюць з балончыкаў фарбай "дарожныя кантролеры" і мацуюць на іх налепкі. Таксама "пакутуюць" стойкі святлафораў, дарожных знакаў, самі знакі, дарожная агароджа і разметка.

Хмара кажа, што найбольш такіх выпадкаў у Фрунзенскім і Заводскім раёнах сталіцы. "Сігналы" пра гэта прыходзяць і ад ДАІ, і ад супрацоўнікаў камунальных ды дарожных службаў, ад грамадзян.

У Мінску на знішчэнне бел-чырвона-белай сімволікі на дарогах патрацілі 60 000
minsknews.by
У Мінску на знішчэнне бел-чырвона-белай сімволікі на дарогах патрацілі 60 000
minsknews.by
У Мінску на знішчэнне бел-чырвона-белай сімволікі на дарогах патрацілі 60 000
minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі