У Мінску на праспекце Незалежнасці грузавік пратараніў слуп (фота)

Аўтамабіль "МАЗ" стаў прычынай здарэння на праспекце Незалежнасці ў Мінску. У панядзелак каля 16.45 ён, рухаючыся з боку вуліцы Старынаўскай у бок вуліцы Герояў 120-й дывізіі, пратараніў асвятляльную мачту.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны", кіроўца сцвярджае, што ў грузавіка падчас руху заглох рухавік, а руль заблакаваўся. Кіраваць машынай ён не мог і яна наляцела на мачту, якая ад удара звалілася на праезную частку. Праводзіцца расследаванне.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі