У Мінску моцна п’яная жанчына-кіроўца ехала забіраць з кіно дачку

У Мінску моцна п’яная жанчына-кіроўца ехала забіраць з кіно дачку

У Мінску затрымалі моцна п’яную жанчыну-кіроўцу. 56-гадовая аўтамабілістка трапілася інспектарам ДАІ на вуліцы Камсамольскай 5 траўня ў 22.30 — праваахоўнікам паведамілі, што машынай Audi Q5 можа кіраваць нецвярозая асоба.

Жанчыну адвезлі на медагляд і аналізы паказалі ў яе 2,24 праміле алкаголю. Парушальніца паведаміла, што прыехала з Мінскага раёна забраць сваю дачку з кінатэатра. На кіроўцу склалі адміністратыўны пратакол — хутчэй за ўсё ў яе забяруць правы на тры гады, а таксама жанчыне пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў, паведамляе TUT.by са спасылкай на Мінскую гарадскую ДАІ.

Нагадаем, што ўчора, 5 траўня, у Мінску неаднаразова затрымлівалі п’яных кіроўцаў. Адзін з такіх парушальнікаў у нецвярозым стане вёз сваіх малалетніх дзяцей на гурток.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі