Вы тут

У Мінску міліцыя затрымала на прыпынку аголенага маладога чалавека

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінску міліцыя затрымала на прыпынку грамадскага транспарту аголенага маладога чалавека. Здарэнне адбылося ўвечары 18 ліпеня на Партызанскім праспекце. Пра з'яўленне на прыпынку аголенага хлопца міліцыянерам паведамілі відавочцы, якія адзначылі яго неадэкватныя паводзіны. Нарад міліцыі, які прыбыў на месца, маладога чалавека затрымаў. Цяпер ён знаходзіцца на лячэнні ў медустанове, куды яго прывезлі з РУУС. Па факце гэтага інцыдэнта праводзіцца праверка, інфармуе ў Twitter прэс-служба сталічнай міліцыі.

Пазней з'явіліся падрабязнасці здарэння. У міліцыю паступіла аж пяць тэлефанаванняў ад грамадзян пра аголенага маладога чалавека. Паводле іх слоў, ён выйшаў у такім выглядзе з аўтобуса. Затрыманаму 27 гадоў.