У Мінску кіроўца з 2,66 праміле алкаголю збіў жанчыну на пешаходным пераходзе

У Мінску кіроўца з 2,66 праміле алкаголю збіў жанчыну на пешаходным пераходзе

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску высвятляюць абставіны ДТЗ, у выніку якога пацярпела жанчына.

Здарэнне адбылося ўвечары 26 снежня. 30-гадовы мінчук на аўтамабілі Mitsubishi Carisma ехаў па вуліцы Сяліцкага з боку вуліцы Бачылы. Каля дома нумар 33 ён збіў 59-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пацярпелую даставілі ў лякарню, дзе ёй аказалі неабходную дапамогу.

Падчас агляду выявілася, што ў крыві кіроўцы было 2,66 праміле алкаголю. 

Следчыя пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны запіс відэарэгістратара, усталяванага ў аўтамабілі.

Кіроўцу затрымалі, плануецца выставіць яму абвінавачванне і ўжыць да яго меру стрымання.

У Мінску кіроўца з 2,66 праміле алкаголю збіў жанчыну на пешаходным пераходзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі