У Мінску будуць судзіць Ніну Багінскую — ёй могуць забараніць выезд з Беларусі

Ніна Багінская / Еўрарадыё​
Ніна Багінская / Еўрарадыё​

Сёння суд Першамайскага раёна Мінска будзе разглядаць справу актывісткі Ніны Багінскай, паведамляюць праваабаронцы. Ёй могуць забараніць выезд з Беларусі.

Што стала прычынай справы, праваабаронцы пакуль не ведаюць. "Гэта можа быць праз штрафы, нейкую крымінальную справу альбо актывістка праходзіць сведкай па справе", — адзначаюць яны.

Акрамя таго, стала вядома, што на дзве дачы Багінскай зноў накладзены арышт. Арышт быў зняты некалькі месяцаў таму, бо іх не ўдалося прадаць.

Ніна Багінская ўдзельнічае ў апазіцыйным руху яшчэ з часоў СССР — яе дзясяткі разоў затрымлівалі. У кастрычніку 2020 года Аляксандр Лукашэнка назваў Багінскую перакананым чалавекам і папрасіў сваіх чыноўнікаў "не забіраць яе з плошчаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі