У Мінску будуць судзіць 20-гадовых хлопцаў за ўдзел у акцыях восені 2020-га

У Мінску будуць судзіць 20-гадовых хлопцаў за ўдзел у акцыях восені 2020-га

У Мінску будуць судзіць траіх 20-гадовых хлопцаў за ўдзел у акцыях восені 2020-га. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, іх абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту" (ч. 1 арт. 342 КК). Двое з іх знаходзяцца за кратамі, адзін — пад асабістым паручальніцтвам.

Расследаванне правяло Следчае ўпраўленне УСК па Мінску. Сцвярджаецца, што 25 кастрычніка мінулага года маладыя людзі ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў сталіцы на праспекце Машэрава. Яны "доўга і ўпарта парушалі грамадскі спакой, а пры знаходжанні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства яны прынялі ўдзел у блакаванні шляхоў транспартных камунікацый". Адзін з іх узяў удзел у вулічнай акцыі 1 лістапада, "блакаваў рух транспарту". Паведамляецца, што раней хлопцы не мелі праблем з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі