У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР

4 красавіка ў мінскім Палацы мастацтваў адкрылася выстава пад назвай "Код: 25.03.2018". Яна прысвячаецца 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Наведнікі могуць пабачыць некалькі дзясяткаў карцін, габеленаў, скульптураў, тканых вырабаў, перадае Радыё "Свабода". Свае творы ўвазе гледачоў прапануюць Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Алесь Цыркуноў, Мікола Назарчук, Іван Андрасюк, Аляксей Панцюк-Жукоўскі, Уладзімір Голубеў, Мікола Рыжы, Андрэй Дубінін, Святлана Баранкоўская, Уладзімер Вішнеўскі, Леанід Хобатаў, Генік Лойка ды многія іншыя.

На лесвічных парэнчах Палаца мастацтваў вывешаныя партрэты айцоў-заснавальнікаў БНР. 

Прысутныя на імпрэзе выканалі гімн "Магутны Божа". Паэт Уладзімір Някляеў прачытаў свой верш, прысвечаны сотым угодкам абвяшчэння незалежнасьці БНР. 

Працаваць выстава будзе да 15 красавіка. 

Некаторыя іншыя творы, прадстаўленыя на выставе, можна паглядзець па спасылцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі