У Мінску ацанілі дзейнасць шведскіх дыпламатаў, якія дапамаглі ўцячы Кузнечыкам

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз ацаніў дзейнасць шведскіх дыпламатаў, якія дапамаглі ўцячы ад беларускіх сілавікоў удзельнікам пратэстаў бацьку і сыну Кузнечыкам. Ён назваў іх паводзіны "не зусім прыстойнымі".

"Нешта мне падказвае, што гэтая гісторыя не скончаная, — гаворыць Глаз. — Мы валодаем інфармацыяй аб не зусім прыстойных паводзінах дыпламатаў у бягучай сітуацыі".

Відаць, рыхтуецца чарговы прапагандысцкі фільм.

Жыхары Віцебска, бацька і сын Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі ў 2020-м удзельнічалі ў пратэстах. Ім пагражаў крымінальны пераслед. Тады яны паспрабавалі папрасіць прытулку ў Швецыі, але ім адмовілі. Тады мужчыны перабраліся праз плот дыппрадстаўніцтва і засталіся на тэрыторыі амбасады ў Мінску. Яны жылі там паўтара года. А ў пачатку лета 2022-га стала вядома, што Кузнечыкам удалося вырвацца з Беларусі і яны цяпер у Латвіі. У беларусаў праблемы са здароўем і яны аб'явілі збор сродкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.