У Мінску аб'явілі пра збор савецкіх манет

12 красавіка ў Мінску ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны аб'явілі пра збор савецкіх манет. Іх плануюць пераплавіць у 4-метровы помнік "Жывая памяць удзячных пакаленняў". Як паведамляе minsknews.by, збор манет працягнецца да 9 траўня, а помнік збіраюцца ўсталяваць у парку Перамогі да 3 ліпеня.

Скульптар Уладзімір Слабодчыкаў лічыць, што ў беларусаў яшчэ засталося нямала савецкіх манет. Ён вырашыў аб'яднаць у помніку "тысячы лёсаў беларусаў праз матэрыяльныя артэфакты савецкага часу, якія ёсць практычна ў кожнай сям'і".

Адначасова ў музеі ідзе збор сродкаў на праектыроўку, стварэнне, усталяванне помніка.

Аляксей Талай і Вольга Чамаданава / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.