У Мінску 31-гадовы мужчына завалодаў 1 мільёнам долараў сяброў і знаёмых

У Мінску 31-гадовы мужчына завалодаў 1 мільёнам долараў сяброў і знаёмых

У Мінску 31-гадовы мужчына завалодаў 1 мільёнам долараў сваіх сяброў і знаёмых. Яго затрымалі. У адносінах мінчука распачалі 15 крымінальных спраў, артыкул — “Махлярства” (арт. 209 КК).

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчына працаваў менеджарам у адной з фірмаў, якая гандлявала аўтазапчасткамі, а пасля вырашыў заснаваць уласны бізнес. Ён пачаў шукаць інвестараў, прапаноўваў сябрам і знаёмым укладваць грошы ў прадпрыемства, абяцаў дывідэнды. Адныя перадавалі яму 3 тысячы долараў, іншыя — значна больш, найбольшая сума складала $600 тысяч. Вяртаць іх мінчук, нібыта, не збіраўся.

Такі “бізнес” працягваўся каля двух гадоў. Не дачакаўшыся абяцаных прыбыткаў, людзі пачалі звяртацца ў міліцыю. Тым больш, што мінчук перастаў адказваць на тэлефанаванні. Праваахоўнікі яго знайшлі, ідзе следства.

У Мінску 31-гадовы мужчына завалодаў 1 мільёнам долараў сяброў і знаёмых
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі