У Мінску 19-гадовы рабаўнік ударыў мужчыну па галаве і забраў яго рэчы

У Мінску 19-гадовы рабаўнік ударыў мужчыну па галаве і забраў яго рэчы

У Мінску 19-гадовы рабаўнік напаў на мужчыну. Здарэнне адбылося ўначы 14 сакавіка на Магілёўскай вуліцы. Зламыснік двойчы ўдарыў мужчыну па галаве, забраў яго сумку, пакет з рэчамі і ўцёк. Праз дзве гадзіны яго затрымалі, разам з братам. Высветлілася, што маладыя людзі вярталіся з гандлёвага цэнтра і выпілі па бутэльцы піва. Адзін з іх і напаў на мужчыну. Свой учынак ён патлумачыў “цяжкім матэрыяльным становішчам”. Раней праблем з законам у хлопца не было.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Дручыніна, крымінальную справу распачалі па артыкуле “Рабаванне”. Маладому чалавеку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі — ад 2 да 6 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі