У Мінскім раёне котка дапамагла пенсіянерцы выратавацца на пажары

У Мінскім раёне котка дапамагла пенсіянерцы выратавацца на пажары

У Мінскім раёне котка дапамагла пенсіянерцы выратавацца на пажары. Здарэнне адбылося на лецішчы ў вёсцы Сёмкаў Гарадок. Як інфармуе тэлеканал АНТ, гаспадыні не было дома, у двухпавярховым будынку знаходзілася яе знаёмая. Госцю пра небяспеку папярэдзіла сваімі паводзінамі котка. 75-гадовая жанчына змагла самастойна спусціцца з другога паверху. Праўда, пры гэтым атрымала атручванне прадуктамі гарэння. Яе шпіталізавалі.

Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання электраправодкі. Агонь паспеў знішчыць дах і пашкодзіць маёмасць у доме, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі