У мінскай школе два ўчасткі: адзін — за Ціханоўскую, суседні — за Лукашэнку

У мінскай школе два ўчасткі: адзін — за Ціханоўскую, суседні — за Лукашэнку

Цікавая і паказальная гісторыя. Па афіцыйным пратаколе, на выбарчым ўчастку №8 Першамайскага раёна Мінска Святлана Ціханоўская перамагае Аляксандра Лукашэнку з перавагай у два разы! За яе тут прагаласавала 1869 чалавек, а за дзеючага кіраўніка Белурусі — толькі 705.

Вы толькі паслухайце, як навіну пра гэта сустракаюць людзі!

Але на суседнім, 9-м участку гісторыя супрацьлеглая: Лукашэнка выйграе з перавагай у тры разы. За яго тут 927 галасоў, а за яго асноўную саперніцу — усяго 309.

А цяпер уявіце: абодва ўчасткі месцяцца ў адным будынку! Калініна, 17 — сярэдняя школа №73. У іх ходзяць людзі з суседніх дамоў.

Адзін дом на вуліцы Калініна — за Ціханоўскую, іншы — за Лукашэнку? Ну і як такое можа быць?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі